Аб удзеле ў мерапрыемстве ЭСКАЦА
14.03.2023 г.14 сакавіка 2023 г. у г.Бангкоку (Тайланд) Пасол Уладзімір Баравікоў у якасці Пастаяннага назіральніка прыняў удзел у пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта пастаянных і іншых прадстаўнікоў, назначаных краінамі-членамі Эканамічнай і сацыяльнай камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА).
Адбылося абмеркаванне ролі прыватнага сектара ў прасоўванні Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый.
«На палях» мерапрыемства Пасол Уладзімір Баравікоў правёў перамовы з Сакратарыятам ЭСКАЦА на прадмет уцягвання нашай краіны ў праектную дзейнасць арганізацыі.
У ходзе знаходжання ў г.Бангкоку Пасол Баравікоў У.У. нанёс візіт ветлівасці Пастаяннаму прадстаўніку Расійскай Федэрацыі при ЭСКАЦА Таміхіну Я.Ю.