Аб удзеле Пасла У.Баравікова ва ўрачыстых мерапрыемствах у г.В'енцьяне
02.12.2025 г.2 снежня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў па запрашэнні кіраўніцтва краіны прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 50-годдзя незалежнасці Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.
Пасол Беларусі наведаў урачысты парад на цэнтральнай плошчы г.В'енцьяна, дзе 50 гадоў таму была абвешчана незалежнасць краіны. У сваім выступленні Генеральны сакратар Народна-рэвалюцыйнай партыі, Прэзідэнт Лаоса Тханглун Сісуліт аддаў даніну памяці ўсім, хто змагаўся за незалежнасць радзімы, выказаў глыбокую падзяку міжнароднаму саюзніцтву і канкрэтным краінам за дапамогу ў барацьбе і пабудове незалежнай дзяржавы, пацвердзіў амбіцыйнасць задач, якія стаяць перад краінай, і рашучасць народа па іх дасягненні.
У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, у тым ліку ветэраны рэвалюцыйнага руху, урачыстым маршам прайшлі разлікі служачых узброеных сіл і аховы грамадскага парадку, органаў улады і кіравання, грамадскіх арганізацый краіны.
Пазней у той жа дзень у гонар юбілею ў Нацыянальным канферэнц-цэнтры з удзелам вышэйшага кіраўніцтва краіны, Лаоскай Народна-рэвалюцыйнай партыі, генералітэту, а таксама высокіх міжнародных гасцей адбыўся дзяржаўны прыём.