:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова ў Інстытуце еўрапейскіх даследаванняў В'етнамскай акадэміі грамадскіх навук

20.03.2024 г.

20 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу ў Інстытуце еўрапейскіх даследаванняў В'етнамскай акадэміі грамадскіх навук з удзелам кіраўніцтва і экспертаў Інстытута, прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, даследчых цэнтраў, грамадскіх арганізацый В'етнама.

У сваім выступленні Пасол Беларусі азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з сітуацыяй унутры і вакол нашай краіны, у тым ліку ў кантэксце электаральных кампаній 2024-2025 гадоў. Адбылася дыскусія па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці