:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Я.Шэстакова ў Лаос

13.03.2024 г.

13 сакавіка 2024 г. у рамках рабочага візіту ў Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шастакова з намеснікам Старшыні Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-дэмакратычнай Рэспублікі Сунтхон Сайнячак.

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку пры садзейнічанні груп сяброўства. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню дагаворна-прававой базы.

Адзначана важнасць развіцця парламенцкай дыпламатыі ў пашырэнні практычнага супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў і бізнесу, правядзенні культурна-гуманітарных мерапрыемстваў у Беларусі і Лаосе.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці