Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў сустрэчы авіярэйсу ў Пхукет
12.01.2026 г.12 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Тайланд (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў разам з намеснікам Генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі «Белавія», Баркуном У.М., Прэзідэнтам Адміністрацыйнай арганізацыі правінцыі Пхукет, Рэватам Арэробам, прадстаўнікамі кіраўніцтва правінцыі Пхукет, мытных і міграцыйных органаў Тайланда, дыпламатычнага корпуса, турыстычных кампаній краіны ўрачыста сустрэў авіярэйс па маршруце Мінск — Пхукет — Мінск, які выконваецца беларускай авіякампаніяй «Белавія».
У сваім выступленні Пасол Баравікоў выказаў надзею на пачатак ужо ў найбліжэйшы час рэгулярных рэйсаў для стымулявання ўзаемных турыстычных патокаў, умацавання дзелавых і міжкультурных сувязей.
Мерапрыемства шырока асвятлялася ў цэнтральных і рэгіянальных СМІ Тайланда.