:

Аб сустрэчы Пасла В.Баравікова з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці В'етнама Фунг Дык Циенам

12.06.2024 г.

12 чэрвеня 2024 г. Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці В'етнама Фунг Дык Циенам.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва па пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі. Адзначана важнасць пераадолення існуючых бар'ераў і спрашчэння працэдур доступу прадукцыі на рынкі дзвюх краін. Дасягнута дамоўленасць аб наладжванні прамых кантактаў профільных арганізацый у мэтах абмену вопытам і напрацоўкамі ў сельскагаспадарчай сферы, у т.л. з падключэннем адукацыйных устаноў Беларусі і В'етнама.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці