:

Аб сустрэчы Пасла Ул. Баравікова з членамі Таварыства дружбы " В'етнам-Беларусь»

07.08.2024 г.

7 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з членамі Таварыства дружбы «В'етнам-Беларусь».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня В'етнамскага Саюза таварыстваў дружбы Фан Ань Шон, члены і старшыня таварыства дружбы «В'етнам-Беларусь» Нгуен Туан Фонг, былыя выпускнікі беларускіх ВНУ, в'етнамскія грамадзяне, якія пражывалі і працавалі ў Беларусі, а таксама работнікі Пасольства.

У сваім выступленні Пасол Уладзімір Баравікоў ушанаваў памяць былога Генеральнага сакратара Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонга, які ўнёс вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-в'етнамскіх адносін. Выказаў упэўненасць у працягу зададзенага курсу на дынамічнае развіццё в'етнамскай дзяржавы пад кіраўніцтвам Gрэзідэнта і Генеральнага сакратара КПВ То Лама.

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі в'етнамскай арміі пад Дз’енб’енфу Пасол падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і праўды пра гераізм беларускага і в'етнамскага народаў, якія беззапаветна адстаялі права на свабоду і незалежнасць.

Адзначана актывізацыя беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння, у тым ліку аднаўленне кантактаў на вышэйшым узроўні, а таксама прасоўванне «народнай» дыпламатыі.

У ходзе кароткай гутаркі са старшынёй В'етнамскага Саюза таварыстваў дружбы Фан Ань Шонам абмеркаваны планы ўзаемадзеяння на блізкатэрміновую перспектыву. Пасол пацвердзіў гатоўнасць да рэалізацыі новых узаемавыгадных праектаў, у тым ліку па лініі таварыства дружбы «В'етнам-Беларусь».

На палях мерапрыемства была разгорнута фотавыстава «Беларусь непераможная», прымеркаваная да 80-годдзя Вызвалення. Прадстаўленыя матэрыялы выклікалі ў в'етнамскіх сяброў непадробную цікавасць.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці