:

Аб удзеле ў Міжнародным гастранамічным фестывалі

08.12.2024 г.

7-8 снежня 2024 г. Пасол Уладзімір Баравікоў і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у 12-м Міжнародным гастранамічным фестывалі ў Ханоі, арганізаваным упраўленнем абслугоўвання дыпламатычнага корпуса пры Міністэрстве замежных спраў В'етнама.

На мерапрыемстве была прадстаўлена 130 павільёнаў з прэзентацыяй нацыянальнай кухні і сувеніраў з больш як 50 краін свету. Праграма ўключала знаёмства з кухняй В'етнама і іншых краін, культурны і мастацкі абмен і дабрачынныя акцыі.

Фестываль наведалі больш за 10 тысяч жыхароў і гасцей сталіцы, якія змаглі пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы – дранікі, калдуны, нацыянальныя прысмакі — пачастункі і выпечку, прыгатаваныя беларускімі дыпламатамі і членамі іх сем'яў.

Мерапрыемства шырока асвятлялася мясцовымі СМІ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці