Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў пасяджэнні Сумеснага камітэта ЕАЭС — В'етнам
13.11.2023 г.13 лістапада 2023 г. Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў у фармаце відэаканферэнцыі з Ханоя прыняў удзел у 5-м пасяджэнні Сумеснага камітэта, заснаванага ў адпаведнасці з Пагадненнем аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі — членамі, з аднаго боку, і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам, з другога боку, ад 29 мая 2015 г.
Бакі прадметна абмеркавалі бягучы стан і далейшае вырашэнне пытанняў лібералізацыі ўмоў узаемнага доступу тавараў, зняцця існуючых бар'ераў, спрашчэння электроннага абмену інфармацыяй паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і В'етнамам.