:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі У.Баравікова ў правінцыю Куангнінь

08.03.2024 г.

8 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў наведаў з рабочым візітам правінцыю Куангнінь.

У ходзе сустрэчы са Старшынёй Народнага Камітэта правінцыі Куангнінь Каа Тыонг Хюі Пасол Беларусі абмеркаваў праектнае ўзаемадзеянне Куангнінь з Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у рамках дзеючых пагадненняў аб супрацоўніцтве. Бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў узаемнай цікавасці: ад павелічэння турыстычных патокаў да паставак беларускай горназдабыўной і іншай тэхнікі.

У той жа дзень Пасол Беларусі ў якасці Ганаровага госця прыняў удзел у канферэнцыі Народнага Камітэта правінцыі Куангнінь, прысвечанай актуальным пытанням рэгіянальнага і міжнароднага гандлю.

 

 

 
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці