:

Аб удзеле Пасла Беларусі Ул.Баравікова ў цырымоніі святкавання 70-годдзя падпісання Жэнеўскіх пагадненняў аб спыненні ваенных дзеянняў у В'етнаме

25.04.2024 г.

25 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі святкавання 70-годдзя падпісання Жэнеўскіх пагадненняў аб спыненні ваенных дзеянняў у В'етнаме (21 ліпеня 1954 г. – 21 ліпеня 2024 г.), якая прайшла ў в'етнамскім Міністэрстве замежных спраў.

У цырымоніі прынялі ўдзел былыя і дзейныя кіраўнікі Камуністычнай партыі і в'етнамскай дзяржавы, прадстаўнікі кіраўніцтва в'етнамскіх міністэрстваў і ведамстваў, дыпламатычнага корпуса.

На палях мерапрыемства Пасол У.Баравікоў правёў кароткі абмен думкамі па асобных аспектах міжнароднага і двухбаковага парадку дня з шэрагам высокапастаўленых прадстаўнікоў в'етнамскіх дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікамі дыпламатычных місій.

 

 

 
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці