Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў пераднавагоднім прыёме ад імя намесніка Міністра замежных спраў В'етнама
16.12.2022 г.Па запрашэнні намесніка Міністра замежных спраў Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Ле Тхі Тху Ханг 16 снежня 2022 года Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у штогадовым пераднавагоднім прыёме.
На мерапрыемстве прысутнічалі акрэдытаваныя ў Ханоі кіраўнікі замежных дыпмісій, а таксама работнікі МЗС СРВ, журналісты вядучых нацыянальных і замежных СМІ.
У сваёй прамове намеснік Міністра падвяла кароткія вынікі года і падзякавала прадстаўнікам дыпкорпуса за супрацоўніцтва. Ле Тхі Тху Ханг таксама выказала надзею на далейшае актыўнае ўзаемадзеянне.
«На палях» мерапрыемства Пасол Баравікоў правёў шэраг сустрэч з яго ўдзельнікамі і абмеркаваў пытанні, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць. Кіраўнік дыпмісіі павіншаваў Ле Тхі Тху Ханг з нядаўнім прызначэннем і пажадаў поспехаў на новай пасадзе.