Аб рабочым візіце Пасла У.Баравікова ў М'янму
29.05.2026 г.28-29 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў здзейсніў працоўны візіт у М'янму.
Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў М'янмы Ко Ко Чжо. Адбылося абмеркаванне пытанняў міжпарламенцкага, міжпартыйнага і міжведамаснага ўзаемадзеяння. Разгледжаны шляхі развіцця дагаворна-прававой базы дзвюх краін. Удакладнены графік і мадальнасці маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў.
З удзелам Пасла Уладзіміра Баравікова і намесніка Міністра аховы здароўя Эй Туна адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы машын хуткай дапамогі «МАЗ — Купава» Міністэрству аховы здароўя М'янмы. «На палях мерапрыемства» разгледжаны пытанні рэгістрацыі беларускіх лекавых сродкаў у М'янме.