Аб сустрэчы ў Агенцтве «VieTrade»
03.11.2023 г.3 лістапада 2023 г. адбылася сустрэча Пасла Баравікова У.У. з намеснікам Генеральнага дырэктара Агенцтва садзейнічання гандлю пры Міністэрстве прамысловасці і гандлю В'етнама «VieTrade» Ле Хаанг Таем.
Бакі абмеркавалі ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у 21-й Міжнароднай выставе-кірмашы “Vietnam Expo 2023”, а таксама правядзенне паралельных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў бізнес-колаў дзвюх краін.
Выстава “Vietnam Expo 2023” пройдзе ў г.Хашыміне 7-9 снежня 2023 г. Арганізатарам выставы з'яўляецца Агенцтва «VieTrade». Выстава мае ўніверсальны характар. Усяго будуць прадстаўлены каля 500 стэндаў больш як 520 прадпрыемстваў з 20 краін на плошчы 10 тыс. м ².