:

Аб прэм'еры фільма «Чорны замак»

11.12.2025 г.

11 снежня 2025 года да 95-годдзя класіка сучаснай беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча ў Ханойскім універсітэце пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў В'етнаме адбыўся прэм'ерны паказ знятага кінастудыяй «Беларусьфільм» у 2024 годзе мастацкага фільма «Чорны замак».

У сваім выступленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў падкрэсліў значны ўклад Уладзіміра Караткевіча ў развіццё нацыянальнай літаратуры, адзначыў папулярнасць яго твораў у Беларусі і ў свеце, у тым ліку ў В'етнаме, дзякуючы перакладу аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». Акцэнтавана важная роля кіно ў прасоўванні беларускай гісторыі, традыцый і культуры за мяжой, пашырэнні культурных сувязей паміж краінамі.

Прэм'ера сабрала больш за 150 прадстаўнікоў в'етнамскай грамадскасці, дыпламатычных колаў, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта.

У той жа дзень Пасол Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з рэктарам Ханойскага ўніверсітэта Нгуен Ван Чао. Абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва, наладжвання прамых сувязей з беларускімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, сярод якіх Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў.

У бібліятэку в'етнамскай ВНУ перададзена 40 экзэмпляраў зборніка вершаў Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы на в'етнамскай мове.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці