:

Аб мерапрыемстве ў Доме дружбы

22.12.2022 г.

22 снежня 2022 года ў рамках цыкла мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам, у Ханойскім Доме дружбы праведзена «Сустрэча сяброў».

Гасцей прывітаў Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў, які адкрыў архіўную фотаэкспазіцыю з першага візіту Прэзідэнта Хо Шы Міна ў Мінск, які праходзіў 65 гадоў таму. Пасол падкрэсліў, што гэта падзея — адна з сімвалічных асноў моцнай і доўгатэрміновай дружбы паміж нашымі народамі. Увазе прысутных была прадстаўлена дакументальная відэахроніка тых падзей.

Як адзначыў у сваім выступленні Старшыня Таварыства дружбы «В'етнам-Беларусь» Нгуен Туан Фонг, пазней візіты на вышэйшым узроўні і сувязі народнай дыпламатыі зрабілі двухбаковыя адносіны яшчэ больш цеснымі. Адзначана, што закладзеныя задоўга да ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж В'етнамам і Беларуссю традыцыі шчырай дружбы з'яўляюцца залогам далейшага ўмацавання міжасобасных і міждзяржаўных кантактаў, узаемадзеяння ў многіх галінах, уключаючы гандаль, адукацыю, навуку і тэхналогіі.

У ходзе мерапрыемства былі таксама прадстаўлены беларускія народныя і в'етнамскія патрыятычныя песні ў жывым выкананні, арганізаваны беларускі куток з матэрыяламі аб прыродзе, гісторыі і культуры нашай краіны.

Удзельнікі сустрэчы, сярод якіх былі кіраўнікі акрэдытаваных у В'етнаме дыпмісій, дыпламаты, прадстаўнікі дзяржорганаў, дзеячы культуры, актыў таварыства «В'етнам-Беларусь», а таксама выпускнікі беларускіх ВНУ з ліку в'етнамскіх грамадзян, змаглі прадэгуставаць традыцыйныя беларускія стравы, а таксама абмяняцца віншаваннямі з нагоды наступлення навагодніх свят.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы В'етнамскага Саюза Таварыстваў дружбы і асвятлялася СМІ.

https://www.vietnamplus.vn/gap-mat-huu-nghi-ky-niem-30-nam-thiet-lap-quan-he-viet-nambelarus/837394.vnp
https://vnanet.vn/vi/anh/anh-thoi-su-trong-nuoc-1014/lien-hiep-cac-to-chuc-huu-nghi-viet-nam-ky-niem-30-nam-quan-he-ngoai-giao-viet-nam-belarus-6507516.html
https://baoquocte.vn/gap-mat-huu-nghi-nhan-65-nam-chuyen-tham-dau-tien-cua-chu-tich-ho-chi-minh-den-minsk-belarus-210837.html
https://baomoi.com/gap-mat-ky-niem-30-nam-quan-he-ngoai-giao-viet-nam-belarus/c/44624395.epi
https://thoidai.com.vn/gap-mat-ky-niem-30-nam-quan-he-ngoai-giao-viet-nam-belarus-180311.html
https://dangcongsan.vn/doi-ngoai/ky-niem-30-nam-thiet-lap-quan-he-ngoai-giao-viet-nam-belarus-628402.html
https://baotintuc.vn/thoi-su/that-chat-hon-nua-tinh-huu-nghi-tot-dep-viet-nam-belarus-20221222212732127.htm

22 декабря 2022 г. Посол Владимир Боровиков провел встречу с делегацией Народного комитета провинции Лангшон, важным логистическим центром страны на границе с Китаем. Стороны обсудили перспективные направления сотрудничества на межрегиональном уровне, возможность участия белорусских предприятий в совместных логистических и инфраструктурных проектах. Источник: https://vietnam.mfa.gov.by/ru/embassy/news/ea319493c073d8c2.html © При использовании материалов сайта ссылка на МИД Беларуси обязательна

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці