Аб удзеле ў Міжнародным гастранамічным фестывалі
23.11.2025 г.22-23 лістапада 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў і супрацоўнікі дыпмісіі прынялі ўдзел у 13-м Міжнародным гастранамічным фестывалі ў Ханоі, арганізаваным упраўленнем абслугоўвання дыпламатычнага корпуса пры Міністэрстве замежных спраў В'етнама.
Ганаровымі гасцямі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю сталі жонка Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Нго Фыонг Лі, жонка Міністра замежных спраў В'етнама Ле Нгует Ань, прадстаўнікі кіраўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычнага корпуса.
На фестывалі было прадстаўлена 128 павільёнаў з нацыянальнымі стравамі і сувенірамі з больш як 50 краін свету. Праграма ўключала знаёмства з кухняй В'етнама і іншых краін, культурны і мастацкі абмен, дабрачынныя акцыі.
Увазе шматлікіх гасцей быў прадстаўлены беларускі павільён, дзе госці змаглі пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы – дранікі, пачастункі і выпечку, прыгатаваныя супрацоўнікамі Пасольства Беларусі і членамі сем'яў, а таксама набыць сувеніры і прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў. Яскравым элементам беларускага кутка стаў зборнік вершаў Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы на в'етнамскай мове, упершыню выдадзены ў В'етнаме.
Мерапрыемства шырока асвятлялася мясцовымі СМІ.