Аб працоўным візіце Пасла Уладзіміра Баравікова ў М'янму
23.01.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў 22-25 студзеня 2026 г. робіць рабочы візіт у М'янму.
22 студзеня 2026 г. Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчы Старшыні Беларускай партыі «Белая Русь» Вольгі Чамаданавай са Старшынёй Партыі салідарнасці і развіцця Саюза Кхін Йі. Бакі разгледзелі бягучы стан, перспектывы і практычную рэалізацыю міжпартыйнага супрацоўніцтва ў будучым. У прысутнасці Пасла Беларусі адбылося падпісанне Дарожнай карты па ўзаемадзеянні паміж дзвюма партыямі.
У той жа дзень з членам Саюзнай выбарчай камісіі М'янмы Аун Са Віном прадметна разгледжаны вынікі першых двух этапаў парламенцкіх выбараў, узровень уцягнутасці жыхароў Янгона ў выбарчы працэс, а таксама ўдзел назіральнікаў у міжнародным назіранні за выбарамі.
Ход бягучай выбарчай кампаніі і ўплыў вынікаў на далейшае развіццё М'янмы сталі ключавымі тэмамі размовы з Прэзідэнтам М'яманскага інстытута стратэгічных і міжнародных даследаванняў Тан Чжо.
23 студзеня 2026 г. на сустрэчы са Старшынёй Камітэта па развіцці г.Янгана Бо Тхаем абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальных сувязей, у тым ліку ў рамках сумесных праектаў у сферах гандлю, турызму, адукацыі, навукі і культуры.
З Генеральным сакратаром Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат М'янмы Кхайн Кхайн Нве адбылася «зверка гадзіннікаў» па бягучым узаемадзеянні бізнес-колаў дзвюх краін. Намечаны графік сумесных мерапрыемстваў на 2026 год.
З намеснікам Генеральнага дырэктара Міністэрства інфармацыі М'янмы За Ярам выдзелены патэнцыйныя напрамкі ўзаемадзеяння ў медыйнай сферы СМІ. Дасягнута дамоўленасць прапрацаваць магчымасці супрацоўніцтва дзяржаўных тэлерадыёкампаній дзвюх краін.