:

Аб працоўным візіце Пасла Беларусі У.Баравікова ў правінцыю Ніньбінь

09.03.2024 г.

9 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў па запрашэнні Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама наведаў з рабочым візітам правінцыю Ніньбінь.

Пасол Беларусі ад імя дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Ханоі, выступіў на сустрэчы з нагоды наступлення Новага года (па Месяцовым календары) і прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі пасадкі дрэў.

«На палях» мерапрыемства Ў.Баравікоў абмеркаваў з прадстаўнікамі Міністэрства грамадскай бяспекі правядзенне сумесных мерапрыемстваў у 2024 годзе.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці