Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 60-годдзя ўтварэння ўпраўлення знешніх сувязяў Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама
28.05.2024 г.28 мая 2024 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 60-годдзя ўтварэння ўпраўлення знешніх сувязяў Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі Міністр нацыянальнай абароны В'етнама Фан Ван Зянг, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, дыпламатычных місій, прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса, іншыя запрошаныя госці.
У сваім выступе Міністр нацыянальнай абароны В'етнама Фан Ван Зянг падкрэсліў важны ўклад упраўлення знешніх сувязяў у развіццё міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі і рашэнне задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і абароны. У знак прызнання высокіх дасягненняў упраўленню знешніх сувязяў быў уручаны ордэн «За заслугі перад Айчынай» 1-й ступені.
На «палях» праведзены кароткі абмен думкамі па асобных аспектах міжнароднага і двухбаковага парадку дня з шэрагам прадстаўнікоў в'етнамскіх дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікамі дыпмісій.