:

Аб сустрэчах Пасла Беларусі У.Баравікова ў Тайландзе

08.01.2026 г.

8 студзеня 2026 г. у рамках рабочага візіту ў Каралеўства Тайланд Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Дэпартамента Еўропы МЗС Тайланда Кронганіт Ракчарон.

Бакі разгледзелі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыжанкова М.У. у Каралеўства Тайланд 16 ліпеня 2025 г. Адзначана важнасць больш актыўнага задзейнічання патэнцыялу «народнай дыпламатыі».

У той жа дзень Пасол У.Баравікоў правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Дэпартамента гандлёвых перамоваў Міністэрства гандлю Тайланда Чацімай Йемсавасдікул. У фокусе ўвагі знаходзіліся пытанні хутчэйшага запуску работы Сумеснага Беларуска-Тайландскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве на аснове падпісанага ў ліпені 2025 года міжурадавага Мемарандума.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці