:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова з намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю В'етнама Нгуен Хаанг Лонгам

27.06.2024 г.

27 чэрвеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю В'етнама Нгуен Хаанг Лонгам.

Адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця двухбаковага дыялогу, у тым ліку праз правядзенне чарговага пасяджэння Беларуска-В'етнамскай Міжурадавай Камісіі па Гандлёва-Эканамічнаму і Навукова-Тэхнічнаму Супрацоўніцтву. Намечаны планы па правядзенні ў 2-м паўгоддзі 2024 года сумесных мерапрыемстваў. Асобная ўвага ўдзелена рэалізацыі праектаў у прамысловай сферы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці