Аб ускладанні Паслом Ул.Баравіковым вянка да Помніка савецкім лётчыкам у В'енцьяне
20.05.2024 г.20 мая 2024 г. у рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў разам з Паслом Расійскай Федэрацыі ў Лаосе Уладзімірам Калініным усклаў вянок да Помніка савецкім лётчыкам транспартнай авіяцыі, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Індакітаі ў гады амерыканскай агрэсіі з 1960 па 1973 гады.
У цырымоніі прынялі ўдзел супрацоўнікі дыпмісій і прадстаўнікі Ганаровага консульства Беларусі ў В'енцьяне. Удзельнікі аддалі даніну памяці ахвярам Вялікай айчыннай вайны і баявых дзеянняў у Індакітаі, іх мужнасці, самаахвяраванні, стойкасці, адвазе. Адзначылі важнасць захавання гістарычнай праўды аб укладзе савецкага народа ў перамогу над фашызмам, а таксама свабоду і незалежнасць народаў Паўднёва-Усходняй Азіі.