:

Аб падпісанні Пратакола паміж урадамі Беларусі і Вьетнама

03.12.2020 г.

3 снежня 2020 г. у Міністэрстве прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам адбылася цырымонія падпісання змяненняў у Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В'етнама.

Ад імя Беларусі Пратакол падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Анатольевіч Гошын, ад В'етнама — Міністр прамысловасці і гандлю СРВ Чан Туан Ань.

У ходзе мерапрыемства бакамі было падкрэслена, што прыняцце гэтага пагаднення адказвае духу сяброўскіх адносінаў паміж Беларуссю і В'етнамам, а таксама пацвярджае імкненне да развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

Закладзенные ў міжнародным дакуменце нормы дазволяць істотна спрасціць работу сумеснага беларуска-в'етнамскага прадпрыемства па зборцы беларускіх грузавых аўтамабіляў ТАА «МАЗ Азія» і павялічыць аб’ем вырабляемай прадукцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці