:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў сустрэчы першага прамога авіярэйсу ў Тайланд

09.01.2026 г.

9 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Тайланд (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі сустрэчы авіярэйса па маршруце Мінск – Патайя – Мінск, выкананага беларускай авіякампаніяй «Белавія».

Борт “Белавія” святочна сустрэлі воднай аркай.

Гасцямі мерапрыемства сталі намеснік Генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі «Белавія» Баркун У.М., дырэктар Міжнароднага аэрапорта Утапао-Районг-Патайя адмірал Апа Чапанон, прадстаўнікі кіраўніцтва правінцыі Чонбуры, мытных і міграцыйных органаў Тайланда, турыстычных кампаній.

У прывітальным слове Пасол У.Баравікоў адзначыў важнае значэнне запуску прамых авіязносін паміж краінамі, што адкрывае новыя магчымасці і перспектывы для развіцця шматпланавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Тайландам, умацавання кантактаў паміж людзьмі і народнай дыпламатыі.

Мерапрыемства шырока асвятлялася ў цэнтральных і рэгіянальных СМІ Тайланда.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці