:

Аб прэзентацыі зборніка твораў Янкі Купалы на в'етнамскай мове

02.11.2025 г.

2 лістапада 2025 г. на «Кніжнай вуліцы» ў г.Ханоі адбылася прэзентацыя ўпершыню выдадзенага ў В'етнаме зборніка твораў Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы на в'етнамскай мове.

Рэалізаваны ў калабарацыі з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і в'етнамскім выдавецтвам «Фінансы» праект прымеркаваны да 100-годдзя з дня прысваення класіку беларускай літаратуры звання Народнага паэта Беларусі. Прэм'ера выдання адбылася ў дзень прыняцця Закона СССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з уз'яднаннем яе з Беларускай ССР».

У прывітальным слове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь У.Баравікоў звярнуў увагу шматлікіх гасцей з ліку прадстаўнікоў в'етнамскіх органаў кіравання і самакіравання, акадэмічных колаў і дыпламатычнага корпуса на сусветную вядомасць спадчыны беларускага класіка, блізкасць адлюстраваных у яго творчасці тэм мясцовым чытачам, падкрэсліў унікальнасць зборніка.

Кіраўнікі дыпламатычных місій Беларусі, Палестыны і Расіі, а таксама дыпламаты з Азербайджана і Казахстана разам прадэкларавалі твор Янкі Купалы «А хто там ідзе» на роднай мове.

У рамках мерапрыемства Пасол Беларусі ўрачыста перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы В'етнама 30 экзэмпляраў кнігі.

Мерапрыемства шырока асвятлялася ў в'етнамскіх СМІ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці