:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў міжнародным назіранні за выбарамі ў М'янме

28.12.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў у рамках рабочага візіту ажыццяўляе назіранне за парламенцкімі выбарамі ў М'янме.

28 снежня 2025 г. Пасол Беларусі наведаў шэраг выбарчых участкаў у г.Нейп'іда, дзе азнаёміўся з умовамі галасавання і правёў гутаркі з членамі ўчастковых выбарчых камісій і выбаршчыкамі.

Напярэдадні дня выбараў кіраўнік дыпмісіі і члены беларускай дэлегацыі ўсклалі кветкі да Мемарыяла загінуўшых герояў у г.Нейп'іда, аддаўшы даніну памяці і павагі м'янманскім патрыётам, якія аддалі свае жыццё за незалежнасць і суверэнітэт краіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці