:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі Уладзіміра Гошына ў правінцыю Фуйен

02.11.2020 г.

 

31 кастрычніка 2020 г. у рамках рабочага візіту ў правінцыю Фуйен адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзіміра Гошына з Старшынёй Народнага камітэта правінцыі спадаром Фам Дай Зыонгам.

Абмеркаваны пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і правінцыяй Фуйен.

Па запрашэнні Старшыні Фам Дай Зыонга кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі Уладзімір Гошын прыняў удзел у афіцыйнай царамоніі пасадкі дрэў у рамках дабрачынных мерапрыемстваў, прысвечаных дапамоге пацярпелым ад паводкі, выкліканай тайфунам «Малаве».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці