:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра культуры Беларусі В.Грамады з намеснікам Старшыні народнага камітэта г.Хашыміна

24.05.2023 г.

24 мая 2023 г. Першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада правёў сустрэчу з намеснікам Старшыні Народнага камітэта г.Хашыміна Зыёнг Ань Дыкам.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел Пасол Беларусі ў В'етнаме Ўладзімір Баравікоў і Генеральны консул Беларусі ў Хашыміне Руслан Варанкоў.

У ходзе сустрэчы субяседнікі віталі культурны абмен паміж дзвюма краінамі і адзначылі істотны патэнцыял для далейшага ўзаемадзеяння.

Зыонг Ань Дык выказаў упэўненасць, што хашымінская публіка горача прыме выступленні беларускіх артыстаў, а таксама праявіць высокую цікавасць да выставы беларускіх мастакоў.

Валерый Грамада выказаў надзею, што, дзякуючы гэтым мерапрыемствам, жыхары Хашыміна адкрыюць для сябе новыя беларускія імёны ў выканальніцкім і выяўленчым мастацтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці