:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі У.Баравікова ў М'янму

29.10.2025 г.

28-29 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і М'янме (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў знаходзіцца з рабочым візітам у г.Нейп'іда.

У ходзе сустрэчы з Саюзным міністрам інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей, Сустаршынёй Беларуска-М'яманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, Ва Ва Маун разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе пасяджэння міжпраўкамітэта ў Мінску 2 кастрычніка 2025 г. Акцэнтавана важнасць ажыццяўлення сумесных праектаў у сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій.

Са Старшынёй Цэнтральнага банка М'янмы До Тан Тан Свэ абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў крэдытна-фінансавай сферы. Адзначана неабходнасць аказання садзейнічання суб'ектам гаспадарання дзвюх краін для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту.

Падчас знаходжання ў г.Нейп'іда адбыўся зацікаўлены абмен думкамі Пасла Беларусі з прадстаўнікамі вядучых банкаў М'янмы.

Са Старшынёй М'янманска-Беларускай асацыяцыі дружбы і супрацоўніцтва Аун То падведзены вынікі правядзення ў М'янме ў кастрычніку серыі канцэртных выступленняў беларускіх выканаўцаў. Намечаны планы па рэалізацыі новых ініцыятывы ў культурна-гуманітарнай сферы ў найбліжэйшай будучыні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці