:

Aб удзеле Пасла У.Баравiкова ў адкрыцці выставы «Vietfood & Beverage Propack Vietnam»

05.11.2025 г.

5 лістапада 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў разам з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя В'етнама Чан Тхань Намам, намеснікам старшыні В'етнамскай гандлёва-прамысловай палаты Хаанг Куанг Фонгам і дырэктарам Агенцтва па садзейнічанні гандлю «Vietrade» Ву Ба Фу афіцыйна адкрылі ў г. Ханое міжнародную выставу «Vietfood & Beverage Propack Vietnam».

«На палях» мерапрыемства праведзены шэраг сустрэч з кіраўнікамі в'етнамскіх ведамстваў, а таксама шэрагам экспанентаў, у ходзе якіх абмеркаваны пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і харчовай індустрыі.

У адным з павільёнаў выставы была шырока прадстаўлена беларуская прадукцыя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці