Аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў звычайных пашпартоў з М'янмай
30.06.2026 г.8 ліпеня 2026 года ўступае ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Саюз М'янма аб адмене віз для ўладальнікаў звычайных пашпартоў (далей — Пагадненне).
Уладальнікі сапраўдных нацыянальных пашпартоў змогуць ажыццяўляць уезд, выезд, знаходжанне і (або) транзітны праезд праз тэрыторыю адной з дзяржаў у бязвізавым рэжыме пры ўмове, што тэрмін іх знаходжання не перавышае 30 (трыццаць) дзён, пачынаючы з даты ўезду. Агульны тэрмін знаходжання не павінен перавышаць 90 (дзевяноста) дзён у каляндарным годзе.
Грамадзяне дзяржавы аднаго з бакоў, якія маюць намер знаходзіцца бесперапынна на тэрыторыі дзяржавы другога боку больш за 30 (трыццаць) дзён, павінны загадзя аформіць адпаведную візу незалежна ад мэты паездкі.
Уезд у Рэспубліку Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз пункты пропуску, прызначаныя для міжнародных пасажырскіх зносін, па сапраўдных дакументах для выезду за мяжу.