:

Аб парадку наведвання выбарчага ўчастка па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

03.08.2020 г.

 

У адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічным становішчам у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам ва ўмовах эпідэміі COVID-19, а таксама з улікам патрабавання бяспекі на тэрыторыі замежнай установы па прыбыцці на выбарчы ўчастак неабходна:

- строга выконваць рэжым дыстанцыяваньня (допуск грамадзян на выбарчы ўчастак будзе ажыццяўляцца па тры чалавекі);
 — пастаянна знаходзіцца ў медыцынскай маскі;
 — выкарыстоўваць для апрацоўкі рук дэзінфіцыруючы сродак, які размешчаны на ўваходзе ў памяшканне выбарчага ўчастка.

Звяртаем увагу, што на ўваходзе ў замежную ўстанову будзе праводзіцца дагляд грамадзян з выкарыстаннем ручнога металадэтэктара ў мэтах выяўлення прадметаў, забароненых да праносу на ахоўную тэрыторыю (пералік прадметаў прыкладаецца).

З улікам выкладзенага просім выбаршчыкаў загадзя выключыць наяўнасць забароненых да праносу прадметаў і буйнагабарытных рэчаў.

У рамках стандартнай практыкі рэжымных патрабаванняў дыпламатычнага аб'екта ўваход для галасавання ў памяшканне Пасольства прадугледжывает адключэнне мабільных тэлефонаў.

Асобы, якія адмаўляюцца ад выканання названых патрабаванняў, не будуць дапушчаны на тэрыторыю і ў памяшканне замежнай установы.

 

Прадметы, забароненыя для праносу ў памяшканні беларускіх замежных устаноў

1. Халоднае, агнястрэльнае, газавае цi iншая зброя, колючыя і рэжучыя прадметы, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, а таксама іншыя рэчывы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам;
2. Імітатары і муляжы халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў;
3. Эмблемы, сімвалы, плакаты, транспаранты і іншыя сродкі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
4. Сцягі, вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку;
5. Піратэхнічныя вырабы (феерверкі і інш.);
6. Алкагольныя напоі, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
7. Безалкагольныя напоі ёмістасцю больш за 0,5 літра, а таксама ў шклянай або бляшанай тары або з далікатнага, ломкага, цвёрдага або непразрыстага матэрыялу;
8. Лазерныя прылады (указкі і інш.);
9. Электронныя прылады з фота-, відэа- і аўдыёзапісам (фота- і відэакамеры, дыктафоны, смартфоны, планшэты і інш.) *;
10. Іншыя прадметы (рэчы), забароненыя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.



* У сувязі з адсутнасцю ў замежнай установе камер для захоўвання мабільных тэлефонаў, наведвальнікам пры ўваходзе на выбарчы ўчастак будзе прапанавана адключыць мабільныя тэлефонныя сродкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці