Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова з намеснікам Міністра замежных спраў М'янмы
28.10.2025 г.28 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і М'янме (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў у г.Нейп'іда (М'янма) правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Ко Ко Чжо.
Бакі падрабязна абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку развіццё палітычнага дыялогу, нарошчванне ўзаемнага гандлю, пашырэнне дагаворна-прававой базы. Намечаны планы ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.