Аб візіце Пасла У.Баравікова ў в'етнамскую правінцыю Лаокай

31 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў наведаў з візітам правінцыю Лаокай, дзе з яго ўдзелам прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенка з Сакратаром Партыйнага камітэта, Старшынёй Народнаго савета правінцыі Лаокай Чынь Суан Чыёнгам. Паміж бакамі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб бягучым і перспектыўным супрацоўніцтве дзвюх краін у розных сферах на рэгіянальным узроўні.

У той жа дзень Пасол Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы самазвалаў «БЕЛАЗ» кампаніі «Апатыт В'етнам». «На палях» мерапрыемствы прайшлі перамовы аб развіцці супрацоўніцтва в'етнамскіх арганізацый і беларускіх прадпрыемстваў у горназдабыўной галіне.