
28 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця выставы нацыянальных дасягненняў «80 гадоў па шляху незалежнасці, свабоды і шчасця», прымеркаванай да 80-й гадавіны незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.
Ганаровымі гасцямі ўрачыстага мерапрыемства ў новым Нацыянальным выставачным цэнтры ў г.Ханоі сталі Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі То Лам, Прэм'ер-міністр Фам Мінь Чынь, Старшыня Нацыянальнага сходу Чан Тхань Ман, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, правінцыйных камітэтаў, прадстаўнікі грамадскасці, СМІ.
Выставу адкрыў Прэм'ер-міністр Фам Мінь Чынь. У сваім прывітальным слове кіраўнік Урада падкрэсліў маштабнасць унікальнага праекта, які фактычна адлюстраваў гісторыю развіцця В'етнама за ўсе гады незалежнасці, поспехі і яго дасягненні.
У павільёне Міністэрства замежных спраў разгорнута фотавыстава з матэрыялаў, прадстаўленых замежнымі краінамі. Беларускі раздзел прысвечаны гісторыі развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку візітам першага Прэзідэнта В'етнама Хо Шы Міна і Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі То Лама ў г.Мінск.
На палях мерапрыемства адбыўся кароткі абмен думкамі па пытаннях двухбаковага парадку дня і міжнароднай тэматыцы з кіраўніцтвам МЗС і іншых органаў улады і кіравання, кіраўнікамі дыпламатычных місій.