
29 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў разам з аташэ па пытаннях абароны палкоўнікам Вадзімам Райчонкам прыняў удзел у цырымоніі ўстаноўкі ў падзяку за дапамогу ў барацьбе за свабоду і незалежнасць В'етнама мемарыяльных дошак у гонар савецкіх і кубінскіх ваенных экспертаў, а таксама закладкі сімвалічных камянёў у гонар кітайскіх ваенных спецыялістаў, лаоскіх і камбаджыйскіх воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мерапрыемства ў В'етнамскім музеі ваеннай гісторыі ў г.Ханоі прымеркавана да 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.
У прысутнасці кіраўнікоў дыпламатычных місій і прадстаўнікоў аташата па пытаннях абароны намеснік Міністра нацыянальнай абароны генерал-палкоўнік Хоанг Суан Чыен падкрэсліў важны ўклад ваенных спецыялістаў з дружалюбных краін у перамогу в'етнамскага народа, станаўленне і развіццё суверэннай і незалежнай в'етнамскай дзяржавы, Народнай арміі В'етнама.