Аб працоўным візіце Пасла Ул.Баравікова ў Таіланд
26.10.202625-26 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Тайланд (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў наведаў з рабочым візітам г.Бангкок, Таіланд.
Па запрашэнні авіякампаніі «Белавія» Пасол Беларусі Ул.Баравікоў у якасці ганаровага госця наведаў урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку выканання прамых рэйсаў у г.Бангкок, дзе выступіў з прывітальным словам і прыняў удзел у прэс-падыходзе.
У сваім прывітальным слове Пасол Беларусі адзначыў, што запуск прамых рэгулярных зносін – значная падзея ў двухбаковых адносінах, яскравае сведчанне станоўчай дынамікі супрацоўніцтва Беларусі і Таіланда. Выказаў упэўненасць, што рэгулярныя прамыя авіярэйсы нададуць дадатковы імпульс далейшаму прасоўванню «народнай дыпламатыі», умацаванню і пашырэнню эканамічных і сацыякультурных сувязей, турыстычных патокаў.
У рамок рабочага візіту ў Таіланд Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Дэпартамента гандлёвых перамоваў Міністэрства гандлю Таіланда Чацімай Емсавасдыкул.
У фокуса ўвагі знаходзіліся перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей, мадальнасці правядзення 1-га пасяджэння Сумеснага Беларуска-Тайландскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве на аснове падпісанага ў ліпені 2025 года міжурадавага Мемарандума.