Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Беларусь разглядае М'янму ў якасці перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі і імкнецца да пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Саюз М'янма
млн. долараў ЗША
|
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
2020 |
2021 |
Тавараабарот |
10,8 |
4,2 |
14,8 |
25,7 |
21,4 | 8,2 |
Экспарт |
10,6 |
3,4 |
12,9 |
21,9 |
21,1 | 5,3 |
Імпарт |
0,2 |
0,8 |
1,9 |
3,8 |
0,3 | 2,9 |
Сальда |
10,4 |
2,6 |
11 |
18,1 |
20,8 | 2,4 |
Асноўны артыкул беларускага экспарту ў М'янму – тэхніка, электраабсталяванне. М'янма экспартуе ў Беларусь тэкстыль, абутак, рыс.
Дзейнічае Сумесны Беларуска-М'янманскі камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, 1-е пасяджэнне якога адбылося ў лістападзе 2013 года ў М'янме.
10 студзеня 2025 г. у г.Янгоне і 6 сакавіка 2025 г. у г.Мінску БелГПП і Федэрацыя ГПП М'янмы арганізавалі Беларуска-м'янманскія бізнес-форумы з удзелам кіраўніцтва профільных міністэрстваў і ведамстваў, а таксама прадстаўнікоў вядучых прадпрыемстваў і кампаній дзвюх краін.