:

Навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі

Узаемадзеянне ў галіне навукі і тэхналогій ажыццяўляецца на падставе міжурадавага Пагаднення аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 5 чэрвеня 1995 г.

Дагаворна-прававая база паміж установамі НАН Беларусі і в'етнамскімі партнёрамі ўключае рад пагадненняў у розных галінах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Рэалізоўваецца «Дарожная карта» развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і  В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій на 2016 – 2020 гг.

На базе тэхнапарка БНТУ «Палітэхнік» функцыянуе Беларускае аддзяленне Беларуска-В'етнамскага Цэнтра садзейнічання навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву.

Дзейнічае Сумесная Беларуска-В'етнамская камісія па навукова-тэхнічным супрацоўніцтву. Чарговае 11-е пасяджэнне адбылося ў г.Ханое 25 верасня 2019 г. Быў падпісаны Пратакол аб ацэнцы стану рэалізуемых праектаў і перспектывах супрацоўніцтва пасля 2020 года.

Асноўным дакументам, які рэгламентуе ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі, з'яўляецца Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі ад 29 лістапада 2011 г.

У перыяд з 1962 года у беларускіх вышэйшых навучальных установах  падрыхтавана для В'етнама больш за 1500 спецыялістаў, 152 кандыдата навук, 3 доктара навук. 155 грамадзян В'етнама скончылі тэхнікумы, больш за 1800 – прафесійна-тэхнічныя вучылішча Беларусі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці