:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Тайланд былі ўсталяваныя 21 ліпеня 1992 г.

1 жніўня 2022 г. на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд назначаны Баравікоў У.У. У жніўні 2016 года на пасаду Ганаровага консула Беларусі ў Тайландзе назначана Каранун Суканрыцікорн.

21 чэрвеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Баравікоў У.У. уручыў даверчыя граматы Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну (Рама X).

У красавіку 2012 г. адбыўся першы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Тайланда на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

У сакавіку 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Тайланд Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П.

У чэрвені 2016 г. адбыўся візіт у адказ Старшыні Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Порнпетч Вічытчолчая ў Беларусь.

У Нацыянальным сходзе Беларусі сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Тайланда.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін налічвае 7 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.

15-18 кастрычніка 2022 г. на сцэне Тайландскага культурнага цэнтра ў г.Бангкоку прайшлі гастролі Вялікага тэатра Беларусі.

16 кастрычніка 2022 г. у парку г.Бангкока «Вачырабенчатат» адбылася ўрачыстая цырымонія пасадкі «Дрэва дружбы» з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Тайланд.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці