:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Камбоджа былі ўсталяваныя 25 студзеня 1995 г.

15 верасня 2022 года Пасол Уладзімір Баравікоў уручыў даверчыя граматы Старшыні Сената Каралеўства Камбоджа Сэй Чхуму. У 2013 годзе назначаны на пасаду Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Камбоджы назначаны Хуот Саван.

У чэрвені 2012 г. адбыўся візіт у Беларусь Старшыні Нацыянальнай асамблеі Камбоджы Хенга Самрына.

У сакавіку 2014 г. быў арганізаваны візіт у Камбоджу Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея Ул.Ул.

У красавіку 2014 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Каралеўства Камбоджа Хун Сена ў Беларусь.

Дзейнічае механізм палітычных кансультацый. У чэрвені 2017 года ў г.Мінску прайшоў 1-ы раунд беларуска-камбаджыйскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Развіваюцца двухбаковыя міжпарламенцкія сувязі. Ажыццяўляецца канструктыўнае супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, пераважна па выбарнай і праваабарончай тэматыкам.

Заключана 16 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці