:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай былі ўсталяваныя 7 лютага 1994 г.

7 ліпеня 2022 г. на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы назначаны Баравікоў Ул.Ул. У 2013 годзе на пасаду Ганаровага консула Беларусі ў Лаосе назначаны Керба Ю.А.

23 лютага 2023 г. Пасол Беларусі Баравікоў Ул.Ул. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту.

У ліпені 2013 г. адбыўся візіт у Беларусь Прэзідэнта Лаоса Т. Сайнясона.

Кіраўнік Лаоскага знешнепалітычнага ведамства наведваў Беларусь у жніўні 2001 г. (дзеючы Прэзідэнт Лаоса Тхонглун Сісуліт) і чэрвені 2013 г.

Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва. У ліпені 2001 года Беларусь наведала лаоская дэлегацыя на чале са Старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса С.Вінякетам. У красавіку 2014 года адбыўся візіт у Беларусь Старшыні Нацыянальнага сходу Лаоса П.Ятхату.

19 жніўня 2022 г. у рэжыме відэаканферэнцыі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка Ул.П. абмеркаваў са Старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса К.Пхамвіханам стан і перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва, дасягнута дамоўленасць аб абмене візітамі.

У маі 2018 года арганізаваны візіт у г.Мінск загадчыцы аддзела знешніх сувязей Цэнтральнага камітэта Народна-рэвалюцыйнай (камуністычнай) партыі Лаоса Сунтхон Сайячак.

У чэрвені 2012 г. адбыўся афіцыйны візіт у Лаос Міністра замежных спраў Беларусі Мартынава С.М. У сакавіку 2014 г. — Міністра Макея Ул.Ул.

У жніўні 2015 года ў Мінску прайшоў 2-і раунд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Беларусь і Лаос эфектыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках. У 2022 годзе Беларусь падтрымала кандыдатуру Лаоса ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) на перыяд 2023-2025 гг.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін налічвае 13 дакументаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці