:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Тайланд захоўвае статус аднаго са значных знешнегандлёвых партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Аснову беларускага экспарту ў Тайланд складаюць: пушна-футравая сыравіна, малочная сыроватка, тэхнічны вуглярод.

Вядучыя пазіцыі імпарту: шыны, вылічальная апаратура, арэхі і садавіна, палімеры этылену, тэкстыль.

15 чэрвеня 2021 г. у анлайн фармаце адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Саветам па гандлі Тайланда.

16 ліпеня 2025 г. у адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Тайланд створаны Сумесны Беларуска-Тайландскі камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускім нацыянальным перавозчыкам авіякампаніяй «Белавія» ажыццяўляюцца чартарныя прамыя рэйсы па маршрутах Мінск-Пхукет-Мінск (з 11 студзеня 2026 г.) і Мінск-Паттайя-Мінск (з 8 студзеня 2026 г.).

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці