Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
У кастрычніку 2016 года набыло моц Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС і В'етнамам, а таксама беларуска-в'етнамскі міжурадавы Пратакол аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В'етнама.
Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў В'етнам у апошнія гады з'яўляюцца:
♦ аўтамабільная і аўтатрактарная тэхніка;
♦ лекавыя сродкі;
♦ касметыка;
♦ лекавыя сродкі;
♦ малочныя прадукты;
♦ солад;
♦ лён-сырэц.
Асноўныя артыкулы імпарту Беларусі з В'етнама:
♦ натуральны каўчук;
♦ рыба і рыбапрадукты;
♦ друкаванае абсталяванне;
♦ пыласосы;
♦ арэхі;
♦ шыны;
♦ электронныя інтэгральныя схемы;
♦ палімеры прапілену;
♦ кава;
♦ абутак;
♦ мал.
У В'етнаме функцыянуе прадстаўніцтва ААТ «МАЗ». У верасні 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця зборачнага завода грузавікоў «МАЗ» у правінцыі Хынген.

У красавіку 2020 года завершана працэдура сертыфікацыі ў В'етнаме беларускага малака і малочнай прадукцыі, у красавіку 2025 года — сертыфікацыя беларускай ялавічыны. Дзейнічае беларуска-в'етнамская міжпраўкамісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Сустаршыня з беларускага боку — Намеснік Прэм'ер-міністра Церахаў А.А., з в'етнамскага боку — Міністр прамысловасці і гандлю Ле Мань Хунг. 1 красавіка 2025 г. у г. Ханоі адбылося яе 16-е пасяджэнне.
Праводзяцца выставачна-кірмашовыя мерапрыемствы, дзелавыя форумы.
У 2011 — 2026 гг. арганізавана дзевяць нацыянальных і калектыўных экспазіцый Рэспублікі Беларусь г. Ханае і ў г. Хашымін. Удзел у адкрыцці 34-й міжнароднай выставы Vietnam Expo у г. Ханоі (2-5 красавіка 2025 г.), калектыўнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь і Беларуска-В'етнамскага бізнес-форуму прыняў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сівак А.А.
У г. Ханоі ў рамках 35-й міжнароднай выставы Vietnam Expo (8 — 11 красавіка 2026 г.) праведзены беларуска-в'етнамскі бізнес-семінар, у рамках якога была прэзентавана прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў.
Беларускім нацыянальным перавозчыкам авіякампаніяй «Белавія» ажыццяўляюцца рэгулярныя і чартарныя прамыя рэйсы па маршрутах Мінск-Камрань-Мінск (з 20 сакавіка 2026 г.) і Мінск-Фукуок-Мінск (з 11 кастрычніка 2025 г.).