Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Беларусь разглядае М'янму ў якасці перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі і імкнецца да пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Асноўны артыкул беларускага экспарту ў М'янму – тэхніка, электраабсталяванне. М'янма экспартуе ў Беларусь тэкстыль, абутак, рыс.
Дзейнічае Сумесны Беларуска-М'янманскі камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, 1-е пасяджэнне якога адбылося ў лістападзе 2013 года ў М'янме, 2-е — у кастрычніку 2025 года ў Беларусі.
10 студзеня 2025 г. у г.Янгоне і 6 сакавіка 2025 г. у г.Мінску БелГПП і Федэрацыя ГПП М'янмы арганізавалі Беларуска-м'янманскія бізнес-форумы з удзелам кіраўніцтва профільных міністэрстваў і ведамстваў, а таксама прадстаўнікоў вядучых прадпрыемстваў і кампаній дзвюх краін.
У рамках рабочага візіту Пасла Уладзіміра Баравікова ў М'янму, у маі 2026 года адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы машын хуткай дапамогі «МАЗ — Купава» Міністэрству аховы здароўя М'янмы.