:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма ўстаноўлены 22 верасня 1999 г. Палітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі выбудоўваецца на аснове даверу і ўзаемаразумення і працягвае актыўна развівацца ў інтарэсах абодвух бакоў.

Дынамічныя кантакты на вышэйшым узроўні. У сакавіку і лістападзе 2025 года праведзены афіцыйныя візіты лідэраў дзвюх краін, 2 ліпеня 2026 г. — рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

25-28 чэрвеня 2025 г. Старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайн прыняў удзел у пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску. Лідэры дзвюх краін правялі двухбаковую сустрэчу.

У снежні 2011 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіча ў М'янму.

У мае 2015 г. прайшоў афіцыйны візіт м'янманскай парламенцкай дэлегацыі на чале са спікерам Палаты нацыянальнасцей Парламента Рэспублікі Саюз М'янма Кхін Аун М'інам у Рэспубліку Беларусь. Адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка. У красавіку 2026 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка наведаў М'янму для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайна. Адбылася сустрэча з кіраўніком м'яманскай дзяржавы. Адноўлена міжпарламенцкае ўзаемадзеянне — Ігар Сяргеенка правёў перагаворы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза М'янмы Кхін Йі. На палях Міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» 22 чэрвеня 2026 года ў г.Брэсце Ігар Сяргеенка і Кхін Йі працягнулі абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня.



Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Кіраўнікі м'яманскага МЗС наведвалі Беларусь тройчы: у ліпені 2000 г. — Міністр замежных спраў Він Аун, у верасні 2023 г. і ў кастрычніку 2025 г. — Намеснік Прэм'ер-міністра – Міністр замежных спраў Тан Свэ. У студзені 2025 г. Рэспубліку Саюз М'янма з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.

 

У лістападзе 2013 г. у М'янме і ў кастрычніку 2025 г. у Беларусі прайшлі кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Падтрымліваецца ўзаемадзеянне на ўзроўні кіраўнікоў міністэрстваў і арганізацый Беларусі і М'янмы.

Дагаворна-прававая база знаходзіцца ў стадыі фарміравання і налічвае 34 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.

Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма прадстаўляе Пасольства Беларусі ў Ханоі, інтарэсы м'янманскага боку — Пасольства М'янмы ў Мінску. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2022 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма па сумяшчальніцтве назначаны Ул.Ул.Баравікоў. Назначаны Пасол уручыў даверчыя граматы Старшыні Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністру, Галоўнакамандуючаму ўзброенымі сіламі Рэспублікі Саюз М'янма, старшаму генералу Мін Аун Хлайну 20 кастрычніка 2022 г.

З 2011 года ў г.Янгоне дзейнічае Ганаровае консульства Беларусі. Ганаровы консул ‒ Аун Мо М'ін.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці