:

Агляд эканомікі Лаоса

Лаос з'яўляецца краінай, эканоміка якой знаходзіцца ў стадыі развіцця.

У 2019 годзе ВУП краіны склаў 20,2 млрд. долараў ЗША. ВУП на душу насельніцтва складае 2670 долараў.

Сусветны банк прагназуе, што эканамічны рост Лаоса ў 2021-2022 гадах працягнецца і будзе ў асноўным абумоўлены значным прытокам замежных інвестыцый у буйныя інфраструктурныя праекты, у тым ліку чыгунку Лаос-Кітай.

Аснова эканомікі − сельская гаспадарка (складае каля 50% ВУП), прамысловасць (40%), сфера паслуг (10%).

Лаос пераважна аграрная краіна, у сельскай гаспадарцы занята каля 85% насельніцтва.

Асноўная сельскагаспадарчая культура − рыс (вырошчваецца на 90% ворных плошчаў).

Вырошчваюцца таксама кукуруза, салодкая бульба, цукровы трыснёг, тытунь, бавоўна, чай, арахіс.

Прамысловасць Лаоса тэхнічна абсталявана недастаткова. Найбольш развіта здабыча карысных выкапняў.

Галоўны ўклад у ВУП уносяць здабыча нафты, медзі, волава, золата і гіпсу.

Сектар паслуг у значнай ступені сканцэнтраваны на гандлёвай дзейнасці і паслугах, звязаных з грамадскім харчаваннем.

Асноўныя артыкулы імпарту:
♦ тэлекамунікацыйнае абсталяванне;
♦ грузавікі;
♦ металаканструкцыі;
♦ металапракат;
♦ гідраўлічныя турбіны.

Найбольш перспектыўнымі экспартнымі пазіцыямі беларускіх прадпрыемстваў у Лаос з'яўляюцца:
♦ хімічныя тавары (поліаміды, шкловалакно);
♦ малочная прадукцыя (сухое абястлушчанае і натуральнае малако, сухая малочная сыроватка, сухія малочныя дзіцячыя сумесі);
♦ оптыка-вымяральныя прыборы і абсталяванне;
♦ фармацэўтычная прадукцыя.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці