:

Кароткі агляд эканомікі В'етнама

Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам − аграрна-індустрыяльная дзяржава.

В'етнамская эканоміка з'яўляецца адной з самых хуткарослых сярод азіяцкіх краін. Сярэднегадавы тэмп росту ВУП складае каля 6,5%, што ў сукупнасці са стабільным прыростам насельніцтва і павялічваннем дастатку робіць СРВ прывабным рынкам у доўгатэрміновай перспектыве.

Прыярытэтнымі галінамі эканомікі з'яўляюцца энергетыка, перапрацоўчая прамысловасць, індустрыя высокіх тэхналогій (электроніка), здабыча карысных выкапняў, металургічная і хімічная  прамысловасці.

Сельская гаспадарка (уключаючы лясную гаспадарку і  рыбалоўства) працягвае заставацца важнай сферай эканамічнага жыцця краіны. У ёй занята каля 40% працаздольных рэсурсаў, а 65% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці.

Актыўна развіваецца рынак паслуг, які ў 2020 годзе займаў каля 30% у ВУП краіны.

Гандлёвы баланс краіны з'яўляецца прафіцытным з 2012 года.

Асноўнымі імпартнымі артыкуламі В'етнама з'яўляюцца:

♦ машыны і абсталяванне;
♦ камп'ютэрная, электронная тэхніка;
♦ тканіна, сыравіна і расходныя матэрыялы для лёгкай прамысловасці;
♦ пракат чорных металаў;
♦ пластык.

Найбольш перспектыўнымі экспартнымі артыкуламі беларускіх  прадпрыемстваў у В'етнам з'яўляюцца:

♦ грузавыя і кар'ерныя аўтамабілі;
♦ трактарная тэхніка;
♦ малако і малочная прадукцыя;
♦ электраабсталяванне;
♦ оптыка-вымяральныя прыборы і абсталяванне;
♦ парфюмерна-касметычная прадукцыя;
♦ фармацэўтычная прадукцыя.

Будучы экспарта-арыентаванай эканомікай, В'етнам мае больш за 90 двухбаковых гандлёвых пагадненняў і амаль 60 двухбаковых пагадненняў аб абароне інвестыцый.

Далучэнне СРВ да АСЕАН і Сусветнай гандлёвай арганізацыі дазволіла краіне умацаваць інтэграцыю ў сусветную эканоміку і паскорыць тэмпы ўдасканальвання інвестыцыйнага заканадаўства, а шматгадовая палітыка па паляпшэнню ўмоў і гарантый для інвестараў, стварылі стабільную інвестыцыйную структуру, якая вывела В'етнам у спіс найбольш прывабных краін для замежнага капіталу.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці