Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Беларусь разглядае Лаос у якасці важнага напрамку знешнегандлёвай палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Асноўны артыкул беларускага экспарту ў Лаос – кантрольныя прыборы і вымяральная апаратура. Лаос экспартуе ў Беларусь абутак і тэкстыль.
Функцыянуе Беларуска-Лаоская сумесная камісія па двухбаковым супрацоўніцтве. Старшыня з беларускага боку – Старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сталярчук С.В. 4-е паседжанне камісіі адбылося ў г. В'енцьяне 23-25 верасня 2025 г.
У 2025 годзе ў г.В'енцьяне арганізаваны Беларуска-Лаоскі бізнес-форум 18 ліпеня і кантактна-кааперацыйная біржа 24 верасня.
